Пра гэта паведаміў дырэктар інстытута, доктар сацыялагічных навук, прафесар Ігар Катляроў 15 сакавіка на пасяджэнні круглага стала «Рэлігійны фактар нацыянальнай бяспекі Беларусі» ў Мінску.

Паводле яго слоў, пры гэтым на пытанне

«Ці былі вы ў мінулы выхадны ў храме?» сцвярджальна адказалі толькі 6% удзельнікаў апытання.

З ліку беларусаў, якія лічаць сябе сапраўднымі вернікамі, — 69,5% жанчын і 30,5% мужчын. Кожны чацвёрты вернік — старэйшы за 70 гадоў. Прычым з ліку тых, хто штодзённа наведвае храм, — 42% непрацуючыя пенсіянеры. Перш за ўсё, да вернікаў сябе адносяць людзі з сярэдняй няпоўнай і сярэдняй агульнай адукацыяй. Як правіла, такія людзі замужам або жанатыя.

Сярод тых, хто адносіць сябе да сапраўдных вернікаў, 57,3% — праваслаўныя, 34,5% — католікі, 3,1% — пратэстанты.

Як паведаміў Катляроў, вынікі апытання таксама сведчаць, што вернікі імкнуцца захаваць стабільнасць у грамадстве. «Гэтыя людзі ніколі не пойдуць на дэманстрацыю, не будуць браць удзел у забастоўках, не возьмуць сякеры, вілы і г.д.», — сказаў прадстаўнік НАН. Паводле яго слоў, вернікі таксама стараюцца не пераходзіць з аднаго месца працы на іншае.

На першым месцы сярод маральных каштоўнасцяў вернікаў — сям’я і вера.

Што да ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці, то толькі 1% вернікаў з’яўляюцца членамі палітычных партый. 58,5% сочаць за палітычнымі падзеямі праз СМІ, 34,4% грамадска-палітычным або палітычным жыццём не цікавяцца.

Паводле слоў Катлярова, вернікі ў прынцыпе за ўваходжанне ў Еўрасаюз, але катэгарычна супраць уваходжання ў НАТО.
Калі гаварыць пра адносіны Беларусі і Расіі, 63,7% вернікаў лічаць, што Беларусь павінна быць незалежнай дзяржавай, 27,5% — Беларусь павінна будаваць саюзную дзяржаву з Расіяй і менш за 3% — Беларусь павінна ўвайсці ў склад Расіі.

Вынікі апытання таксама сведчаць, што вернікі супраць раздзяржаўлення ўласнасці і ў той жа час падтрымліваюць перадачу зямлі ў прыватную ўласнасць.

У цэлым, як паведаміў Катляроў, сёння больш чым дзве траціны жыхароў Беларусі лічаць, што рэлігія важная ў краіне. 32,1% з іх перакананыя, што гэта спрыяе маральнаму паляпшэнню людзей, 25,8% — дапамагае захаваць культуру і традыцыі народа, аб’ядноўвае людзей, 22,4% — дае чалавеку суцяшэнне і пакорлівасць, 16,8% — дапамагае знайсці сэнс жыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?