Невыязныя лідар АГП Анатоль Лябедзька і лідар партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, а таксама старшыня БНФ Аляксей Янукевіч, які пакуль не сутыкаўся з перашкодамі на выезд з краіны, перасяклі польска-беларускую мяжу без асабістага дагляду з боку мытнікаў і памежнікаў.

«Мы знайшлі магчымасць выехаць за межы Беларусі, але назад вырашылі вяртацца напрасткі, праз польска-беларускую мяжу, „Варшаўскі мост“. У нядзелю ўначы мы прайшлі памежныя працэдуры як звычайныя грамадзяне Беларусі. Мытнікі праглядзелі і вярнулі нашы дакумэнты, без вялікіх пытанняў і без асабістага дагляду. Хаця было відаць, што яны ведалі, хто мы такія», — кажа Анатоль Лябедзька.

Каб даведацца, на якой падставе ён унесены ў спіс невыязных, Анатоль Лябедзька сёньня чарговы раз наведаў Аддзел грамадзянства і міграцыі Цэнтральнага раёна. «Мне зноў не пашчасціла, там не працуюць камп’ютары, нейкі вірус другі тыдзень нібыта блакуе гэтую сістэму. Гэтую сітуацыю я магу ахарактарызаваць хіба як палітычную шызафрэнію», — заяўляе лідар АГП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?