5 красавіка (чацвер) у кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя прыгодніцкага раману Ксеніі Шталянковай «Адваротны бок люстра».

У імпрэзе, акрамя аўтаркі, бяруць удзел: Арцём Кавалеўскі, Алена Масла.

На імпрэзе прагучыць музыка ХVІ ст. у выкананні Рамана Сугакава.

Вядоўца імпрэзы — Аляксандр Корзюк, загадчык гіcтарычнай кафедры БДПУ

Уваход — вольны. Пачатак, а 19-q

Крыху пра раман. Праз люстра, якое яна купіла выпадкова, 15-гадовая школьніца з сучаснай Вільні трапляе ў ХVI ст., дзе знаёміцца з маладым шляхціцам Міхалам Саколічам. Гэтай пары выпадзе пабываць пры двары Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл, ды апынуцца ў самым віры каралеўскіх інтрыг і змоваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?