У графіку працы судовае разбіральніцтва па справе затрыманага ўчора журналіста і праваабаронцы не пазначанае.

Валерыя Шчукіна затрымалі 29 сакавіка пасля працэсу над кіраўніком партыі левых «Справядлівы свет» Сяргеем Калякіным, кіраўніком АГП Анатолем Лябедзькам і былым палітвязнем Аляксандрам Атрошчанкавым.

Спадар Шчукін пратэставаў супраць таго, што працэс зрабілі закрытым. Калі супрацоўнікі міліцыі перакрылі ўваходы на трэці паверх, дзе праходзіў працэс над палітыкамі, Валерый Шчукін сваім целам заблякаваў дзвярны праём, аб міліцыянты не зачынілі дзверы.

Пры затрыманні Шчукіну заявілі, што сваімі дзеяннямі ён замінае працы суду. Ноч ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?