Максім Мірны і Дэніэл Нестар (дзеляць 3-е месца ў парным рэйтынгу) выйшлі ў фінал тэніснага турніру ў Маямі (ЗША).

29 сакавіка ў матчы чацвёртага круга «пасеяныя» пад другім нумарам беларус і канадзец за 55 хвілін выйгралі ў шостай пары турніру — індыйцаў Махеша Бхупаці (13) і Рахана Бапаны (12) — 6:2, 6:4.

У вырашальным матчы Мірны і Нестар будуць сапернічаць з «пасеянымі» пад нумарам 7 Леандарам Паесам (Індыя, 7; пераможца двух апошніх турніраў у Маямі) і Радэкам Штэпанекам (Чэхія, 20), якія перамаглі ў паўфінале лідараў мужчынскага парнага тэніса Боба і Майка Браянаў з ЗША — 6:4, 6:4.

Беларускі спартсмен выйграваў гэты турнір у 2003, 2005, 2006 і 2009 гадах (са швейцарцам Роджэрам Федэрэрам, двойчы са шведам Ёнасам Б’ёркманам, а таксама з ізраільцянінам Эндзі Рамам). У 2010 і 2011 гадах Мірны даходзіў да фіналу (з Бхупаці і Нестарам). Усяго на яго рахунку 43 выйграных турніры ў парным разрадзе. Цяперашні выхад у фінал — 81-шы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?