Генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі Юкіа Амана 2 красавіка наведае шэраг аб’ектаў МНС у межах рабочага візіту ў Беларусь.

Як паведамляе прэс-служба МНС, праграма візіту прадугледжвае наведванне Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі МНС Беларусі. Чакаецца, што гендырэктар МАГАТЭ звернецца з прывітальным словам да ўдзельнікаў курсаў МАГАТЭ па аператыўным рэагаванні на ядзерныя і радыяцыйныя аварыі, азнаёміцца з магчымасцямі падрыхтоўкі кадраў у Інстытуце перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі МНС, у тым ліку — палігона аператыўна-тактычнай падрыхтоўкі. Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння прадэманструе абсталяванне па рэагаванні на ядзерныя і радыяцыйныя надзвычайныя сітуацыі.

Вечарам 2 красавіка запланавана наведванне Юкіа Амана дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Ждановічы» і азнаямленне з магчымасцямі цэнтра па круглагадовым аздараўленні дзяцей з рэгіёнаў, пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?