Трое музыкаў гурту Ardor de Estomago («Пякотка») павінны выплаціць штраф па 900 еўра. На адным з музычных фэстаў маладыя людзі ў сваёй песні назвалі іспанскага манарха «сучыным сынам» і «выбл.кам».

Разам з тым, Нацыянальны суд адмовіўся накласці з музыкаў кампенсацыю на карысць каралеўскай сям’і ў 100 тысяч еўра.

Абразлівая песня з’явілася на кампакт-дыску, выпуск якога прафінансаваў адзін з іспанскіх муніцыпалітэтаў, які праводзіць у сябе рок-фэст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?