У Беларусі плануецца ствараць беспілотныя лятальныя апараты вертыкальнага ўзлёту і пасадкі, заявіў у інтэрв’ю, апублікаваным у часопісе «ВПК. Беларусь» старшыня Дзяржкамваенпрама Беларусі Сяргей Гурулёў.

Ён распавёў, што

некалькі гадоў таму ў Беларусі былі сумневы ў мэтазгоднасці распрацоўкі ўласных беспілотных авіяцыйных комплексаў, бо сусветныя лідары ў вытворчасці да таго часу ўжо вызначыліся,
а рынак меў шмат разнастайных прапановаў. Тым не менш, па словах Гурулёва Беларусь знайшла сваю нішу на рынку беспілотнікаў.

Кіраўнік ДВПК адзначыў, што ў холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання»

плануецца стварэнне БАК з радыусам дзеяння да 100 км.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?