Як паведаміў сайт ex-press.by, пракурор Цінцявіцкі папрасіў для Аляксандра Малчанава 1,5 года калоніі страгага рэжыму, а для Арцёма Ігнацікава — 1,5 года ўмоўна.

Працэс над Малчанавым і Ігнацікавым пачаўся 2 красавіка. Іх вінавацяць у крадзяжы 400 кг металалому з тэрыторыі кавальскага завода цяжкіх штамповак у Жодзіне.

Аляксандр быў асуджаны па справе 19 снежня на 3 гады калоніі. Вызвалены ў верасні загадам Лукашэнкі. Прашэнне аб памілаванні не падпісаў. Пасля вызвалення ён нейкі час правёў у ІЧУ Барыса — яго падазравалі ў абразе дзяржаўнага сцяга: 26 кастрычніка 2010 года ў цэнтры Барысава былі залітыя фарбай. Крымінальную справу спачатку спынілі праз адсутнасць доказаў, а затым зноў аднавілі. На свабодзе ён не мог уладкавацца на працу — яго не хацелі нікуды браць.

8 красавіка працэс пачнецца а 10.00 у судзе г. Жодзіна (вул. Брэсцкая, 5а) з апошняга слова Малчанава. А затым суддзя Грынкевіч вынясе прысуд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?