Скрыншот з відэа, зробленага ў часе прыёму.

Скрыншот з відэа, зробленага ў часе прыёму.

На фота ў прэс-рэлізе, размешчаным на афіцыйным сайце адміністрацыі Кемераўскай вобласці, Тулеева "падмаладзілі".

На фота ў прэс-рэлізе, размешчаным на афіцыйным сайце адміністрацыі Кемераўскай вобласці, Тулеева "падмаладзілі".

Так Аман Тулееў выглядае цяпер.

Так Аман Тулееў выглядае цяпер.

Расійская благасфера адрэагавал на падзею фотажабамі.

Расійская благасфера адрэагавал на падзею фотажабамі.

У Расіі адбыўся чарговы скандал, звязаны з выкарыстаннем фоташопу на найвышэйшым узроўні. Пасля гісторыі з гадзіннікам патрыярха Кірыла, эстафету перахапіла прэс-служба губернатара Кемераўскай вобласці Амана Тулеева.

4 красавіка чыноўнік сустракаўся з жыхарамі рэгіёна ў грамадскай прыёмнай. Па выніках сустрэчы быў зняты сюжэт на тэлебачанні, а прэс-служба падрыхтавала рэліз з фота. Яно і выклікала скандал.

Як паведамляе Newsru.com, першым пра фальсіфікацыю фота паведаміў блогер Дзмітрый Шыпілаў, якога нядаўна асудзілі за выкарыстанне нецэнзурнай лексікі ва ўласным блогу на адрас Тулеева.

Блогер звярнуў увагу, што на фота ў прэс-рэлізе Аман Тулееў выглядае значна маладзейшым, чым ёсць на дадзены момант. Ён выклаў апрацаванае фота і сюжэт на тэлебачанні для параўнання. Цяпер тыя старонкі недаступныя.

Як і ў выпадку з гадзіннікам патрыярха, расійская благасфера аператыўна адрэагавала на фота «памаладзелага» Тулеева серыяй фотажабаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?