П’яны інструктар па кіраванні на службовым аўтамабілі стаў вінаватым у ДТЗ у Мінску.

16 красавіка ў 20.00 на вуліцы Якубоўскага аўтамабіль «Фальксваген Гольф» не спыніўся на чырвоны сігнал святлафора, у выніку чаго сутыкнуўся з «Маздай». Інспектарам ДАІ кіроўца «Фальксвагена» сказаў, што ён беспрацоўны. Калі ж работнікі ДАІ сталі высвятляць асобу мужчыны, выяснілася, што ён працуе інструктарам ў адной са сталічных аўташкол. Больш за тое, у момант аварыі ён рухаўся на службовым аўтамабілі. Медыцынскі агляд паказаў у крыві мужчыны 0,32 праміле алкаголю.

Зараз у ДАІ выкліканы кіраўнік гэтай аўташколы. За тое, што яго супрацоўнік у працоўны час знаходзіўся за рулём службовага аўтамабіля ў нецвярозым стане, на кіраўніка аўташколы будзе складзены адміністрацыйны пратакол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?