«Наш чалавек у Мінску працуе над гэтым. Спрабуе дамовіцца. Нейкія крокі наперад ужо ёсць, але канчаткова дамовіцца пакуль не ўдалося», — расказаў Андрэй Рэрых, прэс-сакратар расійскай ініцыятывы «Аўтобус перамогі».

Ён кажа, што вынікі перамоваў з мінскімі ўладамі стануць вядомыя ў канцы красавіка.

Учора каардынатар кампаніі Віктар Логінаў і агенцтва «Інтэрфакс» паведамілі, што у маі па сталіцы Беларусі будзе ездзіць аўтобус з выявай Сталіна.

«Фінальным акордам і радаснай для ўсіх нас навіной стала далучэнне да акцыі горада-героя Мінска, сталіцы Беларусі», — паведаміў В.Логінаў.

Такія аўтобусы курсуюць па некалькіх расійскіх гарадах. Сёлета ж сталіністы маюць намер пусціць такія аўтобусы ў 40 гарадах Расіі, Беларусі, Украіны і Еўрасаюза. Кіраўніцтва шэрагу еўрапейскіх дзяржаваў заявіла, што не дапусціць у сябе такога глумлення над памяццю ахвяр сталінізму.

* * *

Звароты ў Мінгарвыканкам на гэтую тэму можна падаць тут, праз бланк электроннага звароту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?