«Еўрасаюз дасягнуў нячастага замежнапалітычнага поспеху, калі пад усё большым ціскам Брусэля беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка памілаваў двух вядомых палітвязняў», — піша супрацоўнік Германскага фонду Маршала Ёрг Форбрыг у газеце «Уол-стрыт джорнал» у пятніцу.

На думку Форбрыга, вызваленне Саннікава і Бандарэнкі — наўпроставы вынік санкцый ЕС супраць Мінска. Гэта дае новую надзею здушанай беларускай дэмакратыі і тузіну іншых палітвязняў, якія мадзеюць у турмах. Аднак застаецца пытаннем, піша Форбрыг, як Еўропе развіць гэты сціплы поспех і дабіцца ўстойлівых перамен». На ягоную думку, Еўропа павінна захоўваць цвёрдасць і не здымаць абмежаванняў з лукашэнкаўцаў аж пакуль апошні палітвязень не выйдзе на свабоду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?