Дэйвіду Марплзу, вядомаму канадскаму палітолагу і дасьледчыку Беларусі, беларускія ўлады не выдалі ўязной візы. Пра гэта прафесар Марплз паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, піша Радыё Свабода

Дэйвід Марплз (David Marples) — канадскі гісторык і палітолаг, прафесар на гістарычным факультэце Універсітэта Альберты ў Эдмантане. Кіруе адной з праграмаў вывучэння сучаснай Украіны ў Канадскім інстытуце ўкраіністычных даследаванняў. Аўтар 12 кніжак і больш чым 150 артыкулаў па гістарычных і палітычных пытаннях Расіі, Украіны і Беларусі. Летась быў абраны старшынёй Паўночнаамерыканскай асацыяцыі беларусазнаўчых даследаванняў. З’яўляецца дарадцам па пытаннях Усходняй Еўропы Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, Дэпартамента замежных справаў і міжнароднага гандлю Канады ды Міністэрства замежных справаў Вялікабрытаніі.

Апублікаваў тры кніжкі пра Беларусь: «Belarus: From Soviet Rule to Nuclear Catastrophe» (1996), «Belarus: A Denationalized Nation» (1999), «The Lukashenka Phenomenon: Elections, Propaganda, and the Foundations of Political Authority in Belarus» (2007)

Спіс асобаў, якім забаронены ўезд у Беларусь налічвае некалькі дзясяткаў чалавек:
гэта грамадскія дзеячы, правабаронцы, журналісты са Швецыі, Германіі, Вялікабрытаніі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0