У Беларусі 24 красавіка, на Радаўніцу — дзень памінання памерлых, могілкі і месцы пахаванняў наведалі больш як паўтара мільёна чалавек. Пра гэта БелаПАН паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС.

На тэрыторыі Мінскай вобласці — прыкладна 930 тысяч, паведамілі агенцтву ва УУС Мінаблвыканкама. Парушэнняў грамадскага парадку не дапушчана.

Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, 24 красавіка з 8.00 да 20.00 на 17 могілках, размешчаных на тэрыторыі сталіцы, у рытуальных мерапрыемствах, прысвечаных Радаўніцы, узялі ўдзел прыкладна 62 тысячы чалавек. Здарэнняў не зарэгістравана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?