ДТЗ адбылося насупраць дома №116 па вуліцы Савецкай вечарам 1 траўня.

Паводле дадзеных АДАІ Баранавіцкага ГАУС, аўтамабіль «БМВ-316», якім кіраваў 25-гадовы жыхар Баранавічаў, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з матацыклам «Ява-350». «Папярэдне прычынай выезду «БМВ» на сустрэчную, як тлумачыць кіроўца аўтамабіля, стала разгерметызацыя правай пярэдняй шыны», - расказалі дзяржаўтаінспектары.

У выніку ДТЗ сур'ёзна пацярпеў матацыкліст: медыкі канстатавалі ў яго політраўму, траўматычную ампутацыю правай галёнкі, закрытую траўму жывата, удары. Пацярпелы дастаўлены ў бальніцу.

Паводле інфармацыі медыкаў на 14 гадзін 2 мая, малады чалавек знаходзіцца ў рэанімацыі, яго стан ацэньваецца як вельмі цяжкі.

Па факце аварыі праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?