7119 чалавек падпісалася пад патрабаваньнем вызваліць палітычнага вязьня Аляксандра Казуліна, якое накіраванае да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Збор подпісаў наладзіла грамадзкае аб’яднаньне «Свабодная Беларусь», якое дзейнічае ў Польшчы.

Акцыя падтрымкі пачалася адначасова з прыняцьцём Сэнатам Польшчы рэзалюцыі ў падтрымку Аляксандра Казуліна. «Свабодная Беларусь» пачала зьбіраць подпісы напрыканцы лютага бягучага году, а закончыла некалькі дзён таму.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0