«Нэшвіл», за які выступаюць форварды зборнай Беларусі па хакеі Андрэй і Сяргей Касціцыны, прайграў у пятым матчы ½ фіналу Заходняй канферэнцыі «Фініксу» з лікам 1:2 (0:0, 0:2, 1:0) і саступіў серыю 1:4.

Андрэй Касціцын правёў на лёдзе 14 хвілін 33 секунды, бамбардзірскіх балаў не было, 0 хвілін штрафу, 1 кідок па варотах.

Сяргей правёў на лёдзе 8 хвілін, зрабіў адзін кідок па варотах.

Такім чынам у фінале Заходняй канферэнцыі «Фінікс» згуляе з «Лос-Анджэласам», а браты Касціцыны могуць далучыцца ў Хельсінкі да зборнай Беларусі, што бярэ ўдзел у чэмпіянаце свету.
Дарэчы, сёння беларусы згуляюць з Казахстанам, а 10 мая — з ЗША. Групавы турнір завершыцца 15 мая матчам з Канадай.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?