Адзіны транспарт, які звязвае з «вялікай зямлёй» жыхароў невялікай калумбійскай вёскі на паўднёвы усход ад Баготы — сталёвы трос.

Прычапіўшыся да колца-шківа, яны пераадольваюць каньён ракі Рыа-Негра, глыбіня якога дасягае 1300 метраў.
Над прорвай нацягнутыя 12 нахіленых тросаў для пераправы.
Гэткім самым спосабам перавозяцца тавары, ездзяць у школу дзеці.
Найменшых, хто не здольны яшчэ самастойна перапраўляцца, старэйшы садзіць у мех і чапляе побач з сабою.
Хуткасць «палёту» дасягае 65 км/г. Каб прытарможваць, выкарыстоўваецца драўляная рагатка.
Так ездзяць тут спрадвеку — толькі раней замест сталёвых тросаў дзяды сённяшніх вяскоўцаў нацягвалі канапляныя вяроўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?