Фота, зробленыя 14 мая побач з вёскай Мікольцы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, уражваюць - чорнае ад камароў неба не кожны дзень даводзіцца бачыць.
«І гэта яшчэ не самае страшнае, што было -- фоцік апынуўся пад рукой толькі праз гадзіны тры, -- піша на партале Tut.by сведка камарынага нашэсця мясцовы жыхар Дзяніс Кіслы. -- Гэтыя здымкі толькі тое, што я паспеў захаваць... А калі ўжо ад'язджаў, іх наогул мала стала.
А што будзе, калі пачнецца сезон «Укус?» Баюся пра гэта нават думаць».
Дзяніс звязвае такую актыўнасць машкары з надвор'ем. «Іншых тлумачэнняў я проста не знаходжу», -- кажа ён.
Мясцовыя жыхары распавялі, што бачаць такую навала машкары часам кожны, а часам праз год.Ні на каго машкара не накідваліся.
І ўсё ж, чаму менавіта ў Мядзельскім раёне такая канцэнтрацыя машкары і чаму менавіта цяпер?
Гэта натуральны працэс, адзначыла дырэктар Нарачанскай біялагічнай станцыі Таццяна Жукава: «У возеры жывуць лічынкі насякомых. Гэта камары-званцы, хіранаміды. Цяпер прыйшоў час масавага выхаду дарослых асобін з вадаёмаў на сушу, дзе яны спарваюцца, адкладаюць яйкі. Далей з іх развіваюцца лічынкі насякомых.
Лічынкі гэтага камара - не што іншае, як матыль, добра вядомая прынада для рыбалкі».
Такім чынам, тое, што казуркі стаяць слупамі -- справа звычайная, здараецца кожны год. Іх часам не заўважаюць з-за ветранага надвор'я, калі камароў папросту здзімае. А вось калі ціха і сонечна, яны становяцца больш чым прыкметныя.
Гэтыя камары не кусаюцца,кажа Таццяна Жукава. Дарослыя асобіны камара не харчуюцца: іх ротавыя органы недаразвітыя.
Галоўны ўрач Мядзельскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Мікіта Лабачоў таксама супакойвае: «Жыхары раёна не звярталіся ў нашу службу з нагоды машкары.
Яна не ўяўляе для людзей ніякай небяспекі. Інфекцыйныя захворванні яна не пераносіць у адрозненне ад кляшчоў,напрыклад».