Такая хуткасць перадачы дадзеных перавышае магчымасці наяўных бытавых Wi-Fi-каналаў у 10 разоў.

Для перадачы інфармацыі навукоўцы выкарыстоўвалі так званыя Т-прамяні, якія працуюць у тэрагерцавым дыяпазоне. Да нядаўняга часу наяўныя тэхналогіі іх прымянення былі дарагімі, да праблем адносілі павышанае спажыванне энергіі. Гэта не дазваляла выкарыстоўваць распрацоўкі ў смартфонах і іншых прыладах, для якіх актуальная бесправадная сувязь.

Да мінусаў Т-прамянёў, якія ўжо выкарыстоўваюцца ў медыцынскіх прыборах, адносяць іх няздольнасць пранікаць скрозь метал і ваду, а таксама неабходнасць усталявання прыёмаперадатчыкаў у зоне непасрэднай бачнасці, паведамляе BBC.

Навукоўцы ўпэўненыя, што будучыя тэрагерцавыя модулі Wi-Fi, калі яны будуць выкарыстоўваць Т-прамяні, змогуць працаваць у невялікім дыяпазоне да 10 метраў, аднак хуткасць перадачы дадзеных будзе дасягаць у перспектыве 100 Гбіт/с. Гэта амаль у 15 разоў хутчэй у параўнанні са стандартам 802.11ac, які распрацоўваецца цяпер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?