Кампакт-унітаз з назвай «Прэзідэнт» прадаецца ў адной з кіеўскіх крамаў сантэхнікі, паведамляе Gazeta.ua.

Цана яго 837 грыўняў (каля 850 тысяч рублёў).
Вытворца — адна з польскіх кампаній, афіцыйны прадстаўнік ва Украіне — фірма з Жытомірскай вобласці.
На сайце кампаніі-вытворцы прапануецца аж 7 розных відаў унітазаў пад назвай «Прэзідэнт».
Кожны жадаючы можа выбраць гэты цуд сантэхнікі на свой густ: ад падвясных «прэзідэнтаў» да кампакт-унітазаў.

«Прэзідэнты» адрозніваюцца ад іншых якаснай і белай керамікай, таму даражэйшыя.

Людзі часта смяюцца, прачытаўшы назву, адзначаюць прадаўцы.

Тое, што ва Украіне такое магчыма, сведчыць пра пэўны ўзровень дэмакратыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?