— Выступ беларусаў у нашай кампаніі спадабаўся ўсім, — кажа яны. — Проста, калі б ваш хлопчык спяваў больш чыста і вопыту сцэнічнага у яго было больш, то ўсё было б тады вельмі класна. Але саліст сам па сабе вельмі сімпатычны, фактурны такі, — падзялілася сваімі ўражаннямі з «Камсамолкай» Рудкоўская.

Яна кажа, што адгадала ў другім паўфінале 9 з дзесяці краін. Не адгадала толькі Беларусі.

Яна не лічыць, што за пралётам «Лайтсаўнда» стаіць палітыка. «Выйшлі б „Буранаўскія бабулі“ ад Беларусі і ўсё было б нармальна, — кажа Рудкоўская. — Еўропе ўсё роўна хто спявае. Людзі, якія галасуюць, не захапляюцца палітыкай і не думаюць пра гэта наогул».

— Тады чаго Беларусі бракуе?

Адказ Рудкоўскай быў жорсткі: «Густу».

Яна раіць у будучыні шукаць харошую песню і рабіць прыгожае шоу.

Рудкоўская была прадзюсаркай спевака Дзімы Білана, калі ён перамог у Еўрабачанні-2008.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?