Віцэ-прэм’ер Беларусі Анатоль Калінін лічыць, што ўзровень культуры кіроўцаў пасажырскага транспарту неабходна павышаць.

«Што тычыцца эфектыўнасці наземнага транспарту, і ў асаблівасці яго культуры, — гэта пытанне наспелае. Мы абмяркоўваем гэта ва ўрадзе і зробім адпаведныя даручэнні Мінтрансу», — сказаў чыноўнік.

«На наземным транспарце таксіст або кіроўца маршруткі можа ў сланцах і шортах аказваць паслугі. А мы ж ідзем да чэмпіянату свету па хакеі», — адзначыў ён. Паводле словаў Калініна, «маршрутныя таксі павінны быць не старэйшыя за пяць гадоў, легкавыя аўтамабілі таксі — аднаго колеру, з апазнавальнымі знакамі». «Кіроўца павінен быць культурна апрануты і, не выключана, размаўляць на замежнай мове», — сказаў ён.

«Мы перавядзем на працягу года культуру на наземным транспарце на якасна іншы ўзровень», — паабяцаў віцэ-прэм’ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?