Улады Украіны паведамілі аб раскрыцці справы аб серыі выбухаў, учыненых у красавіку ў Днепрапятроўску.
«Сёння мы можам сказаць, што злачынства раскрыта, у нас ёсць уся інфармацыя па злачынстве», — заявіў генпракурор краіны Віктар Пшонка на
Пшонка пацвердзіў, што справа класіфікуецца па артыкуле «тэрарызм». Ён заявіў, што па справе аб выбухах затрыманыя чатыры чалавекі.
«Ёсць усе доказы, што ўсе чатыры чалавекі — непасрэдныя ўдзельнікі гэтага цяжкага злачынства», — сказаў ён.
Кіраўнік СБУ Ігар Калінін заявіў, што арганізатары выбухаў вымагалі грошы — 4,5 млн даляраў. «Гэта — было адзінае патрабаванне», — падкрэсліў ён, дадаўшы, што «зламыснікі патрабавалі грошы, заяўляючы, што «інакш выбухі будуць працягвацца».
«Пэўную суму, нязначную, мы ім далі магчымасць зняць», — удакладніў ён.
Чатыры выбухі прагрымелі ў Днепрапятроўску днём 27 красавіка: пацярпеў 31 чалавек, 26 з іх былі шпіталізаваны. Па дадзеных уладаў, усе выбуховыя прылады былі закладзены ў бетонныя скрыні, пры гэтым магутнасць выбухаў была эквівалентная 160–300 грамаў трацілу.