Пра гэта піша «Коммерсант».

Экс-супрацоўнік расійскай спецслужбы абвінавачваўся ў тым, што з 2001 па 2007 год перадаваў агентам ЦРУ тысячы сакрэтных дакументаў, якія ФСБ рыхтавала для кіраўніцтва краіны.

Паводле звестак «Коммерсанта», Міхайлаў, якога ў ЦРУ лічаць адным са сваіх самых паспяховых агентаў за апошнія гады, спадзяецца, што ўлады ЗША абмяняюць яго на каго-небудзь з расійскіх шпіёнаў. Такія прэцэдэнты ўжо былі. Самым вядомым з іх стаў абмен у 2010 годзе ўдзельнікаў сеткі расійскіх агентаў, адной з якіх была Эн Чэпмэн, на асуджаных за шпіянаж у Расіі.

Дзякуючы абмену свабоду атрымалі былыя супрацоўнікі СВР і ГРУ Аляксандр Запарожскі і Сяргей Скрыпаль, якія адбывалі 18- і 13-гадовы тэрміны за здачу некалькіх сотняў расійскіх агентаў за мяжой.

Прычым гэтым разам у абменнай аперацыі могуць быць выкарыстаныя і асобы, не звязаныя са шпіянажам, напрыклад, асуджаныя на 25-гадовы тэрмін за гандаль зброяй Віктар Бут і пілот Канстанцін Ярашэнка, якому прызначылі 20 гадоў пазбаўлення волі за змову з мэтай кантрабанды 5 т какаіну.

Цяпер генпракуроры ЗША і Расіі абмяркоўваюць магчымасць іх адпраўкі ў Расію для адбывання пакарання, але калі бакі не дамовяцца, паводле дадзеных крыніц «Коммерсанта», «могуць быць прапанаваныя іншыя варыянты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?