На адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе Максім Мірны і Дэніел Нестар выйшлі ў фінал мужчынскага парнага разраду.

7 чэрвеня ў коле крузе першыя ракеткі свету і пераможцы леташняга «Ралан Гарос» абыгралі «пасеяных» пад 14-м нумарам італьянцаў Даніэле Брачыалі (27) і Патыта Старачэ (54) — 6:3, 6:4.

У вырашальным матчы Мірны і Нестар будуць сапернічаць з амеыканцамі Бобам і Майкам Браянамі.

Мірны выйграваў «Ралан Гарос» таксама ў 2005 і 2006 гадах (са шведам Ёнасам Б’ёркманам), Нестар — у 2007 і 2010 гадах (з Маркам Ноўлзам з Багамскіх астравоў і Ненадам Зімонджычам з Сербіі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?