Пытанне вяртання ў Расіі дапушчальнасці ўжывання алкаголю кіроўцамі асабіста для прэзідэнта Уладзіміра Пуціна неактуальна, бо ён не п'е.
«Я завязаў. Для мяне гэта неактуальна», -- з усмешкай сказаў Пуцін, адказваючы ў сераду на пытанні сенатараў.
Член верхняй палаты расійскага парламента ад Ліпецкай вобласці Максім Кавджарадзэ папрасіў яго выступіць супраць ініцыятывы вярнуць заканадаўчую норму аб дапушчальнасці пэўнай канцэнтрацыі алкаголю ў крыві кіроўцаў.
«На дарогах сёння гіне вельмі шмат людзей, і гэта проста жах нейкі... Хацеў бы, каб вы жорстка, бо вы кажаце, што вы завязалі, жорстка стаялі на пазіцыі: не дазваляць ужываць алкаголь падчас паездкі за рулём», -- сказаў Кавджарадзэ.
0
0
0
0
0
0