Пераемнікам Ларана Блана на пасадзе галоўнага трэнера зборнай Францыі, якая была супернікам зборнай Беларусі па адборы на Еўра-2012 і будзе супернікам па адборачным турніры на чэмпіянат свету 2014 года, стаў Дзідзье Дэшам.

З трэнерам, апошнім месцам працы якога быў «Марсэль», заключаны кантракт на два гады з магчымасцю аўтаматычнага падаўжэння да канца хатняга чэмпіянату Еўропы-2016 у выпадку паспяховага пераадолення адборачнага турніру да чэмпіянату свету-2014.

Матч Францыя -- Беларусь у Парыжы запланаваны на 11 верасня 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0