У студзені-маі 2012 года грашовыя даходы ў разліку на душу насельніцтва ў цэлым па Беларусі склалі 2 млн. 291,6 тыс. рублёў у месяц і перавысілі бюджэт пражытачнага мінімуму ў 3,1 разу. Такія даныя апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Для даведкі: у студзені-маі 2012 года разліковая велічыня бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва склала 743,6 тыс. рублёў у месяц.

За пяць месяцаў гэтага года агульны аб’ём грашовых даходаў насельніцтва склаў 108,4 трлн. рублёў. Рэальныя грашовыя даходы (грашовыя даходы за вылічэннем падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) павялічыліся на 3,3% да ўзроўню студзеня-мая 2011 года.

У агульным аб’ёме грашовых даходаў насельніцтва аплата працы займае 65,2%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 9,6%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і інш.) — 20,5%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 4,7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?