Нягледзячы на раннюю вясну, спяшацца з пасадкай бульбы Беларусi не варта. Аб гэтым паведамiў намеснiк генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусi па бульбаводству i плодаагароднiцтву Мар’ян Рубель.

Аптымальныя тэрмiны масавай пасадкi бульбы ў гэтым годзе надыходзяць з 11—15 красавiка.

Да 10 красавiка, паводле прагнозаў сiноптыкаў, чакаюцца начныя замаразкi да мiнус 10 градусаў. Пры такой тэмпературы зямля прамярзае на глыбiню 5 см (прыкладна на такой глыбiнi i знаходзяцца клубнi бульбы), таму ёсць верагоднасць, што ўсходы, якiя з’явяцца да 10 красавiка, могуць загiнуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?