У Століне Брэсцкі абласны суд пачаў разгляд справы аб забойстве Юліі Ляшук, паведаміла БелаПАН 25 ліпеня начальнік аддзела пракуратуры вобласці Наталля Васярчук, якая падтрымлівае абвінавачанне па справе.

«Дзеянні абвінавачваных кваліфікаваны следствам па п. 2, 7 і 15 ч. 2 арт. 139, ч. 3 арт. 166 і ч. 3 арт. 167 Крымінальнага кодэкса (забойства заведама малалетняй у групе; згвалтаванне заведама малалетняй; гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да малалетняй). Акрамя таго, аднаму з іх прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні двух крадзяжоў веласіпедаў (ч. 2 арт. 205) і замаху на крадзеж веласіпеда (ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 205), — сказала Васярчук. — За першыя два дні працэсу на закрытым судовым пасяджэнні абвінавачваныя далі паказанні па прад’яўленым ім абвінавачанні, апытаны пацярпелыя і пачалося апытанне сведак».

13-гадовая школьніца з вёскі Лядзец Столінскага раёна знікла ноччу 1 студзеня 2012 года.
Цела задушанай васьмікласніцы было знойдзена 15 студзеня непадалёк ад вёскі. Па абвінавачанні ва ўчыненні злачынства арыштаваны два 17-гадовыя хлопцы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?