Актывістка ўкраінскага руху Femen са словамі «Изыди вон!» паспрабавала прарвацца да патрыярха РПЦ Кірыла, які прыляцеў у Кіеў.

Ахова не пусціла.

Паводле Femen, дзяўчына паспрабавала выказаць свой пратэст супраць «антыдзяржаўнай дзейнасці патрыярха», а таксама «незаконнага арышту антыпуцінскіх актывістак [Pussy Riot], аддадзеных ганебнаму судзілішчу пад крыкі звар’яцелых крамлёўскіх ханжоў».

Патрыярх Кірыл прыбыў у Кіеў для правядзення традыцыйных набажэнстваў з нагоды 1024-й гадавіны хрышчэння Русі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0