У розных раёнах горада размешчаны 20 білбордаў з выявай вядомага тэнісіста Максіма Мірнага. Сюжэты плакатаў ілюструюць магчымасці займацца спортам у парках, дварах, на стадыёнах: бег па алеях і лесвіцах, практыкаванні на лаўцы і на брусах.

Білборды, у прыватнасці, можна ўбачыць каля ГЦ «Карона» на вул. Кальварыйскай, побач з «Прэстан-Маркет» на вул. М. Багдановіча, недалёка ад плошчы Мяснікова і архітэктурнага факультэта БНТУ на пр. Незалежнасці, у іншых месцах.

«Тварам кампаніі «Быць здаровым — гэта проста!«fбраны Максім Мірны, пасол добрай волі ЮНІСЕФ і першая ракетка свету ў парным разрадзе, — паведамляецца ў прэс-рэлізе Прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН у Беларусі. — Ён з’яўляецца ролевай мадэллю для беларусаў — паспяховы, здаровы чалавек з дружнай вялікай сям’ёй з некалькіх пакаленняў. Гісторыя яго поспеху, заснаваная на жаданні быць найлепшым, на пастаяннай працы над сабой як у прафесійным, спартыўным кірунку, так і ў асобасным, знойдзе водгук сярод падлеткаў і моладзі».

Кампанія разлічаная на 2012—2014 гг. Аналагічныя білборды з’явяцца таксама ў Брэсце, Барысаве, Гомелі, Горках, Гродне, Добрушы, Жодзіна, Касцюковічах, Лідзе, Мазыры, Маладзечне, Навагрудку, Наваполацку, Полацку, Пінску, Пружанах, Светлагорску, Слуцку, Салігорску і Шклове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?