Пра гэта паведаміла кіраўнік народнага клуба майстроў Бярэзінскага РДК Ганна Ждановіч.

Яго адкрыццё прымеркавалі да свята-конкурсу «Бярэзiнскiя лыжкары», які пройдзе 11 жніўня.
Вышыня помніка разам з пастаментам — 3,5 метра. Над вырабам самай вялікай лыжкі Беларусі працавалі 3 майстры. Выраб, упрыгожаны ўзорамі, плануецца размясціць на ўездзе ў горад.
«Мы разлічваем, што з’яўленне такой скульптурнай кампазіцыі будзе садзейнічаць умацаванню турыстычнага брэнда Бярэзінскага раёна»,
— адзначыла Ганна Ждановіч, дадаўшы, што ў будучым бярэзінскія лыжкары маюць намер замахнуцца на сусветны рэкорд.

Свята-конкурс драўлянай лыжкі «Бярэзiнскiя лыжкары» праводзіцца ўжо другі раз. Упершыню майстры Мінскай вобласці сабраліся разам у 2010 годзе, тады ж у Беразіне ў рамках праграмы «Традыцыйная культура і дзеці» з’явіўся пакой-музей драўлянай лыжкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?