У Беларусі з 1 верасня плануецца павысіць заробак работнікаў бюджэтнай сферы і вайскоўцам. Пра гэта паведаміў у чацвер Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытанні ўдасканалення дзейнасці органаў пракуратуры.

«Што тычыцца грашовага забеспячэння, мы ўвесь час рухаемся ў гэтым кірунку.
З 1 верасня яшчэ ажыццявім зрух для вайскоўцаў і работнікаў бюджэтнай сферы. Але толькі ў залежнасці ад наяўнасці рэсурсаў. Друкаваць грошы нельга», — сказаў Лукашэнка.
У цэлым плануецца, што з 1 верасня сярэдні заробак па краіне ў бюджэтнай сферы складзе 3,2 млн рублёў.
Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч запэўніў, што ёсць усе магчымасці для таго, каб даручэнне аб дасягненні заробку да канца года $500 у эквіваленце было выканана. Прычым гэты ўзровень заработнай платы ўжо маюць каля 40% занятых у эканоміцы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?