23 снежня 2012 года ў Брэсце адбудзецца ўстаноўчы з’езд ЦПБ (Цэнтрысцкая партыя Беларусі).
Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні «грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія падтрымліваюць у парламенцкай кампаніі 2012 года незалежнага кандыдата Анатоля Іосіфавіча Ляўковіча» і заяўляюць аб «неабходнасці стварэння рэальнай палітычнай альтэрнатывы», што паступіла ў БелаПАН.

«Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу не зменяць сітуацыю ў краіне. Сапраўдных палітычных страстей і палітычнай барацьбы няма, — гаворыцца ў заяве. — Па адзін бок барыкад „забранзавеўшы“ рэжым, па іншы блазнерства і пазёрства. Палітычнае жыццё ў краіне зведзена да пляскання на плошчах і напісання нікому не патрэбных лозунгаў. Людзі стаміліся ад блазнерства і непрыкрытага пазёрства. Людзям надакучыла бессэнсоўнае 20-гадовае супрацьстаянне. Злосная агрэсія, як іржа раз’ела знутры апазіцыйныя структуры. Сістэма гуляе з так званымі псеўдазмагарамі, як сытая кошка са сваёй ахвярай. Апазіцыя растраціла ліміт даверу грамадства. Час псеўдаапазіцыі закончыўся» (арфаграфія тэкста захавана).

Аргкамітэт па стварэнні партыі прапаноўвае «зацікаўленым асобам, а таксама грамадзянам, якія стаяць на цэнтрысцкіх пазіцыях», атрымаць падрабязную інфармацыю або па электроннай пошце, або па мабільным тэлефоне аднаго з польскіх сотавых аператараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?