На фота: Матэа Мекачы.
Старшыня камітэта па правах чалавека Парламенцкай асамблеі АБСЕ Матэа Мекачы — менавіта той чалавек, які патрэбны для працы ў якасці кіраўніка місіі назіральнікаў за выбарамі ў Беларусі. Так пракаментаваў сённяшняе выказванне Аляксандра Лукашэнкі кіраўнік
15 жніўня на сустрэчы з міністрам замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым, які знаходзіцца ў Мінску, Лукашэнка выказаў незадаволенасць кандыдатурай кіраўніка місіі ад ПА АБСЕ. «Думаю, што маглі б знайсці больш дасведчанага чалавека ў частцы Беларусі і сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Мы ўважліва зараз вывучаем усе гэтыя пазіцыі і, вядома ж, будзем адпаведным чынам рэагаваць», — сказаў Лукашэнка.
Ніл Сайман у сваю чаргу заявіў:
«Матэа Мекачы доўгі час назіраў за развіццём падзей у Беларусі, і ён — менавіта той чалавек, які патрэбны для таго, каб узначаліць місію назіральнікаў і данесці пазіцыю ПА АБСЕ адносна парламенцкіх выбараў у Беларусі».
«Мы прызначылі Матэа Мекачы на гэтую важную місію паводле прапановы прэзідэнта Парламенцкай асамблеі АБСЕ Рыкарда Мільёры», — дадаў ён.
Пра тое, што місію па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі ад ПА АБСЕ ўзначаліць італьянец Матэа Мекачы, стала вядома прыкладна месяц таму.
20 ліпеня
«Мы пачынаем гэтую місію па назіранні за выбарамі з адкрытым сэрцам, працягваючы руку нашым сябрам з Беларусі, — сказаў ён.— Мы вельмі спадзяемся ўбачыць значныя пазітыўныя зрухі ў параўнанні з мінулымі выбарамі, і што ўсе, уключаючы і тых, хто знаходзіцца пад дамашнім арыштам ці ў турме, атрымаюць магчымасць свабодна і без абмежаванняў узяць удзел у парламенцкіх выбарах».
Мекачы не раз выступаў з крытыкай на адрас афіцыйнага Мінска. Так, на нарадзе па чалавечым вымярэнні ў Варшаве ў верасні 2011 года ён заклікаў беларускія ўлады вызваліць усіх вязняў сумлення. Мекачы ўказаў на шматлікія праблемы з правамі чалавека ў Беларусі, уключаючы свабоду СМІ, свабоду сходаў, справядлівыя выбары і смяротную кару.
Чакаецца, што назіральнікі ад АБСЕ пачнуць прыбываць у Мінск пасля 20 жніўня.
Парламенцкія выбары пройдуць 23 верасня.