Сёння на мінскім стадыёне «Дынама» пройдзе першы матч плэй-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў БАТЭ (Барысаў) — «Хапаэль» (Кір’ят-Шмона, Ізраіль).

Пачатак у 21:45. Цана квіткоў -- 20 000, 30 000, 50 000. Яны яшчэ ёсць у касах.

Матч у адказ пройдзе 28 жніўня ў Ізраілі.

Пераможца двубою выйдзе ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, каманда, што прайграе будзе гуляць у Лізе Еўропы.

Гэта пятая запар футбольная восень для БАТЭ. Два разы барысаўскі клуб гуляў у групавым турніры ЛЧ (2008, 2011), два разы ў Лізе Еўропы.

Як будзе гэтым разам? Як Вы мяркуеце, якім будзе лік? Ці пойдзеце на футбол?

Дарэчы, на вечар сіноптыкі прагназуюць невялікі дождж, верагоднасць навальніцы — 90%, +20.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?