У Мінску першыя класы паступова выводзяцца з дашкольных устаноў, паведаміла на прэс-канферэнцыі 22 жніўня першы намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марыя Кіндзірэнка.

Паводле яе слоў, сёлета будзе адкрыта прыкладна 120 першых класаў на базе дашкольных устаноў, што на 60 менш, чым летась. «Вывад першых класаў дазваляе нам адкрыць дадатковыя групы ў дашкольных установах. Пры гэтым мы адначасова вырашаем пытанне аб стварэнні неабходных умоў для знаходжання першакласнікаў ва ўстановах сярэдняй адукацыі Мінска», — сказала яна.

Кіндзірэнка паведаміла, што ў сярэднім кожны год з устаноў дашкольнай адукацыі выводзіцца каля 60 класаў.
«Канешне, гэтую задачу можна вырашыць і за адзін год, але для таго каб першыя класы, у якія ідуць дзеці 6 гадоў, былі ва ўстановах сярэдняй адукацыі, у іх павінны быць абсталяваныя спальныя памяшканні. Работа праводзіцца планамерна, бо яна звязана з удасканаленнем матэрыяльна-тэхнічнай базы школ», — патлумачыла спецыяліст.

Паводле слоў першага намесніка старшыні камітэта, у гэтым навучальным годзе будзе адкрыта 818 першых класаў (у мінулым іх было 782).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?