«Мы зрабілі вялікую справу, і мне не сорамна пра гэта гаварыць», — заявіў галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка, каментуючы выхад каманды ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў УЕФА.

На прэс-канферэнцыі пасля заканчэння матча ў адказ плэй-оф кваліфікацыі ЛЧ супраць ізраільскага «Хапаэля» (Кір’ят-Шмона) Ганчарэнка павіншаваў прыхільнікаў і «ўвесь наш народ» з гэтым дасягненнем». Паводле слоў трэнера, якія прыводзіць прэс-служба БАТЭ, да сярэдзіны другога тайма яго не пакідала ўпэўненасць, што каманда выйдзе ў групавую стадыю, аднак пасля замен узровень гульні беларускага клуба ўпаў, і перавага перайшла да гаспадароў.

«Але мы ўжо не першы раз траплялі ў складаныя сітуацыі, а наша каманда дзякуючы гэтаму навучылася цярпець. Яна мае ўстойлівы характар, каб у такіх сітуацыях выгрызаць патрэбны вынік.
Зразумела, фінал быў складаны — сапернік аказваў сур’ёзны націск. Аднак вопыт, набыты камандай за апошнія гады, зноў адбіўся», — сказаў Ганчарэнка.

Ён таксама адзначыў, што акрамя саперніка гульцам давялося змагацца і з ізраільскім кліматам.

Трэнер прызнаўся, што пасля матча ў яго ў душы поўнае спусташэнне і яму цяжка разважаць пра лёсаванне асноўнага раўнда турніру. «Мы разумеем, што пры „пасеве“ будзем знаходзіцца ў чацвёртым кошыку, таму двух топ-клубаў нам не пазбегнуць.

Калі выпадзе „Барселона“, то мы будзем гэтаму толькі рады», — заявіў Ганчарэнка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?