Крайск. Вілейскі павет. 29 ліпеня ноччу крайскія хлопцы, не маючы за што выпіць, згаварыліся і, пайшоўшы да склепу з півам жыдоўкі З.Д., выламалі дзверы і пакралі шмат піва. Але скора жыды агледзеліся і па свежых слядах з паліцыяй дайшлі зладзеяў і пабралі іх.

«НН». № 32. 1912.

***

Інтэграцыйная інерцыя. Нацыянальны банк ухваліў канцэпцыю пераходу на расейскі рубель у якасці грашовай адзінкі «саюзнай дзяржавы». Далейшы лёс гэтага праекту будзе вырашаць працоўная група, якую ўзначальвае Пятро Пракаповіч.

«НН». № 32. 2002.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0