Выніковая дэкларацыя саміту Руху Недалучэння, які завяршыўся ў Тэгеране, была прынятая праз дзень пасля таго, як Міжнароднае агенцтва па атамнай энергетыцы звінаваціла Іран у блакаванні доступу міжнародных інспектараў да ядзернага аб’екта ў горадзе Парчын, дзе, як падазраецца, Тэгеран можа ажыццяўляць распрацоўку ядзерных боегаловак.

Заходнія краіны лічаць, што багаты нафтай і прыродным газам Іран не мае патрэбы ў атамных электрастанцыях, а яго ядзерная праграма выкарыстоўваецца для распрацоўкі ўзбраенняў. Тэгеран гэтыя закіды адхіляе.

Рух Недалучэння аб’ядноўвае 118 краін развіцця ў Афрыцы, Азіі, Лацінскай Амерыцы і адну еўрапейскую краіну — Беларусь.
Сёлета запрашэнне на саміт Руху Недалучэння атрымаў Аляксандр Лукашэнка, але ў выніку афіцыйны Мінск у Тэгеране прадстаўляў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?