ААТ«БПС-Ашчадбанк» рэалізуе праект па аснашчэнні станцый Мінскага метрапалітэна тэрміналамі для аплаты праезду з выкарыстаннем банкаўскіх карт.
З 5 верасня карыстальнікам метрапалітэна будзе прапанавана сістэма разлікаў за паездкі з дапамогай карткі. Цяпер аплаціць праезд у метро будзе магчымым без выкарыстання наяўных грошай. Новая паслуга на першым этапе рэалізавана для пасажыраў самай загружанай станцыі — «Кастрычніцкая». Пазней будуць падключаны астатнія станцыі.
Да разлікаў прымаюцца карты плацежных сістэм, якія шырока выкарыстоўваюцца ў Беларусі, пачынаючы ад нацыянальнай сістэмы «БелКарт» і заканчваючы міжнароднымі Visa і MasterCard. Пры гэтым банкаўская камісія па гэтых аперацыях не збіраецца.
0
0
0
0
0
0