У чарзе ў Макдаку за мной стаялі два фацэты. Адзін дзяліўся сваімі плянамі на вышэйшую адукацыю. Думаю, можа паступіць у Акадэмію ФСБ у Маскве, кажа. Гэта ж як міжнародныя адносіны, толькі з фізічнай падрыхтоўкай. Ну гэта амаль як дыплямат, толькі без палітыкі. Або паехаць вучыцца ў Літву ці Польшчу. Альбо ў Брытанію: у мяне там сябар, і там дазволеныя аднаполыя шлюбы — можна заключыць фіктыўны і застацца там…

Чарга была хвілін на 30. Я думала, здохну там. Цікавае ўяўленне ў моладзі аб прафесіях, і ўвогуле…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?