Фанаты футбола, рэдка назіраюць за тым, што адбываецца ў чэмпіянаце Даніі па футболе, а тым больш не звяртаюць увагу на падзеі ў другім дывізіёне. Але дзякуючы фантастычнаму голу галкіпера каманды «Фрэм», якая гуляла гасцявы матч з камандай «Бікерод», яны ў поўнай меры могуць атрымаць асалоду ад запамінальнага моманту, відэа якога за лічаныя гадзіны стала хітом у інтэрнэце.

Пры канцы гульні, пры ліку 1:0 на карысць «Бікерода», брамнік каманды «Фрэм» Якаб Колер перабег ў штрафную гаспадароў поля, каб дапамагчы сваёй камандзе ў розыгрышы вуглавога.
Пасля навесу і некалькіх пасаў мяч трапіў да Якаба Колера, які прабіў у палёце праз сябе ў вароты супернікаў.

Гэты момант быў зняты заўзятарамі на мабільны тэлефон, а відэа за кароткі час стала хітом інтэрнэту.

Многія прыхільнікі футбола памятаюць таксама незабыўны гол нападаючага «Манчэстэр Юнайтэд» Уэйна Руні, які гэтак жа праз сябе адправіў мяч у «дзявятку» брамы «Манчэстэр Сіці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?