У цэнтры ўвагі — шырокае кола пытанняў як двухбаковых адносін, так і ўзаемадзеяння ў рамках розных інтэграцыйных аб’яднанняў. Лідары дзвюх краін таксама абмяняюцца меркаваннямі па актуальных пытаннях сусветнага парадку дня.

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі гандлёва-эканамічныя адносіны дзвюх краін, рэалізацыю буйных сумесных праектаў, у тым ліку будаўніцтва Беларускай АЭС. У якасці важнага пазітыўнага моманту быў адзначаны рост тавараабароту.

Акрамя таго, абмеркавалі правядзенне ў другой палове снежня Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. На 19 снежня запланавана сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, а таксама сустрэча лідэраў Беларусі, Расіі і Казахстана ў фармаце Адзінай эканамічнай прасторы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?