Гурт Akute выступіць на разагрэве ў Placebo. Пра гэта паведамляюць арганізатары мінскага канцэрта брытанцаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Па словах лідара Akute Рамана Жыгарава, музыкі спадзяваліся на такі ход падзей, калі падалі заяўку на ўдзел у адборы.
«Канешне, мы чакалі гэтага. Мы падалі заяўку, які і ўсе астатнія гурты, праўда, не ведаю, якія. Але на агульных пачатках, разам з усімі ўдзельнічалі ў адборы», — сказаў Раман Жыгараў.
Па словах Рамана, музыкі толькі сёння даведаліся пра свой удзел у канцэрце, таму пакуль нічога не ведаюць пра яго акалічнасці.Нагадаем, напярэдадні прыезду ў Мінск зорак сусветнага
Канцэрт брытанцаў адбудзецца 22 верасня ў Палацы спорту.
0
0
0
0
0
0