Разгледзець магчымасць стварэння сумеснага прадпрыемства па вытворчасці лекаў прапанаваў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч свайму ўкраінскаму калегу Мікалаю Азараву 27 верасня ў Ялце, дзе сёння пройдзе пасяджэнне Савет кіраўнікоў урадаў краін СНД.

«Мы просім вас разгледзець магчымасць стварэння сумеснага прадпрыемства ў фармацэўтычнай галіне», — прыводзіць словы Мясніковіча дэпартамент інфармацыі і камунікацый з грамадскасцю сакратарыята Кабінета міністраў Украіны. Кіраўнік беларускага ўрада паведаміў, што краіна штогод імпартуе значны аб’ём лекаў, таму стварэнне СП узаемавыгаднае.

Азараў паабяцаў «вывучыць і разгледзець гэту прапанову, зазначыўшы, што Украіна мае перадавыя тэхналогіі вытворчасці лекаў».

Бакі абмеркавалі таксама «актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?