Як паведамляе Delfi са спасылкай на Польскае радыё, на думку букмекераў, першае месца ўпэўнена трымае афганская змагарка за правы чалавека і правы жанчын Сіма Самар.

На другім месцы — амерыканскі салдат Брэдлі Мэнінг, які выкраў і перадаў парталу WikiLeaks 250 000 канфідэнцыйных дакументаў дыпламатыі ЗША. Цяпер ён сядзіць пад арыштам, чакаючы судовага працэсу.

Трэцяе месца -- у Юліі Цімашэнкі — былога прэм’ер-міністра Украіны. Цімашэнка асуджаная на 7 гадоў зняволення.

На чацвёртым месцы сярод кандыдатаў на прэмію — егіпцянка Мэгі Гобран, якую часта называюць Маці Тэрэзай з Каіра.

Пяцёрку патэнцыйных лаўрэатаў, на думку букмекераў замыкае кубінскі доктар, адзін з галоўных змагароў за правы чалавека — Оскар Эляс Біскет Ганзалес, які адседзеў за сваю дзейнасць 9 гадоў.

Нагадаем, што беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, асуджаны на 4,5 года зняволення, таксама з’яўляецца кандыдатам на Нобелеўскую прэмію міру.

Усяго ў лонг-ліст прэтэндэнтаў у гэтым годзе уваходзіць 231 асоба.

Уручэнне Нобелеўскіх прэмій пачнецца ўжо ў гэты панядзелак, 8 кастрычніка. Імя лаўрэата прэміі міру будзе названа ў пятніцу, 12 кастрычніка, а 12-й паводле мінскага часу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?